Тры Ангелы
Ой, ішлі прайшлі да Тры Ангелы.
Што вялі яны душу, душу грэшную,
Што вялі душу, душу грэшную,
Душу грэшную, ды распытвалі.
Ой і што жа ты душа міма Раю прайшла,
Ой чым жа ты душа правінілася.
Ті за скупасцю, ті за глупасцю,
Ті душу загубіў, ті вянец разрушыў.
Ой у нашым у Раю жыць весела,
А у нашым у Раю дрэвы тай растуць,
Дрэвы тай растуць купаросавае,
На тых дрэвах сядзяць Птушкі Райскія.
На тых дрэвах сядзяць Птушкі Райскія,
Яны Песні пають херувімскія,
Херувімскія ды серафімскія.
А у нашым у Раю жыць весела.
Ой у нашым у Раю жыць весела,
Жыць весела, толькі некаму…
В оформлении использована фотография Александра Мелехова.
Сайт «Ветрово»
11 ноября 2025